Спадчына: Трэці падзел Рэчы Паспалітай
Пятніца, 17 Ліпень 2020 14:44
24 кастрычніка 2020 г. — 225 гадоў з дня Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), у выніку якога Берасцейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі
Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.